Казкатэрапія з Аляксеем Кулаковым в городе Минск

Описание

З усімі здараецца недахоп летуценнасці. І дзеці, і дарослыя часам хварэюць дзіўнай хваробай – дэфіцыт цудаў. Але ёсць вырашэнне – казкатэрапія!

Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў,  пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што сапраўды губляем і знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову…

З дапамогай японскага папяровага тэатра – камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў – актор тэатра-батлейкі “Дом з марамі”, паэт, пісьменнік і сцэнарыст.

17 чэрвеня а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб памарыць і павандраваць па казачным свеце

Кошт:  10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21

Шчыра запрашаем!

Читать описание
Рекомендуем